Беларуская Служба

Украінскія ўдарныя БПЛА пашкодзілі адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ

16.11.2025 12:03
Прагрымела серыя выбухаў і ўспыхнуў пажар. 
     .
УСУ атакавалі НПЗ у Самарскай вобласці.Калаж УНІАН, скрыншоты

Сілы абароны Украіны атакавалі расійскія ваенныя і прамысловыя аб’екты. У раёне нафтаперапрацоўчага завода ў Новакуйбышаўску Самарскай вобласці прагрымела серыя выбухаў і ўспыхнуў пажар. Гэта адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ, які штогод перапрацоўвае амаль дзевяць мільёнаў тон нафты і выпускае больш за 20 відаў паліва, у тым ліку авіяцыйнае для арміі. Страты ацэньваюцца.

На тэрыторыі акупаванага Данбасу ўкраінскія сілы знішчылі базу дронаў падраздзялення «Рубікон», а таксама станцыю перапампоўвання паліва і змазачных матэрыялаў.

Генеральны штаб украінскай арміі таксама нагадаў пра наступствы ранейшай атакі на НПЗ у расійскай Разані. Тады былі знішчаныя ключавыя нафтаперапрацоўчыя ўстаноўкі, рэзервуары з нафтавымі прадуктамі і фрагмент нафтаправоду.

Як паведамляў УНІАН, дальнабойныя БПЛА знішчылі ў Наварасійску 4 варожыя пускавыя ўстаноўкі комплексу С-400 "Трыумф" і 2 радары.

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі, што Служба бяспекі паспяхова знішчыла чатыры пускавыя ўстаноўкі зенітна-ракетнага комплексу С-400 "Трыумф". Яны размяшчаліся на тэрыторыі воінскай часці кубанскага чырвоназнаменнага палка. Таксама вораг недалічыўся двух важных радараў - ранняга выяўлення 96Н6 ("Cheese Board") і радара цэлеўказання 92Н6 ("Grave Stone")", - паведаміла крыніца.

На тэрыторыі воінскай часці размяшчалася 12 такіх пускавых установак, таму ёсць высокая верагоднасць, што ў выніку атакі яны таксама атрымалі пашкоджанні.

УНІАН/IAR/нг