Беларуская Служба

Расіяне атакавалі Харкаўскую вобласць. Сярод пацярпелых – дзеці

17.11.2025 14:45
З-за ракетнага абстрэлу некаторыя гарады Харкаўскай вобласці засталіся без электрычнасці і ацяплення.
Украінскія вайскоўцы ў Данецкай вобласціPAP/EPA/24TH MECHANIZED BRIGADE OF UKRAINIAN ARMED FORCES HANDOUT

Тры чалавекі загінулі ў Харкаўскай вобласці Украіны, пасля таго, як расійскія войскі абстралялі ракетамі горад Балаклія. Мясцовыя ўлады таксама паведамілі пра дзесяць параненых і сур'ёзныя пашкоджанні жылых будынкаў. Сярод параненых двое дзяцей.

«Вораг здзейсніў два ракетныя абстрэлы цэнтра Балакліі. Выбухі адбыліся каля жылых будынкаў. На жаль, паведамленні пра магчымыя ахвяры ўсё яшчэ паступаюць», – напісаў у Тэлеграм-канале кіраўнік мясцовай ваеннай адміністрацыі Віталь Карабанаў.

З-за ракетнага абстрэлу некаторыя гарады Харкаўскай вобласці засталіся без электрычнасці і ацяплення.

IAR/аз

Выведка Украіны выявіла ў Беларусі факты вывучэння расійскімі вайскоўцамі шляхоў хуткага перакідання войскаў

17.11.2025 09:30
«Ніякіх перашкод расійскім вайскоўцам на тэрыторыі Беларусі няма», – пераконвае ўкраінскі вайсковец.