Расія атакавала Украіну 48 ракетамі і больш за 470 дронамі. «На гэты момант вядома аб дзясятках пацярпелых і, на жаль, дзевяць чалавек загінулі», – паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.
«У Цярнопалі былі трапленні ў жылыя дзевяціпавярховікі, узніклі пажары. На жаль, ёсць значныя разбурэнні дамоў, і пад заваламі могуць быць людзі», – адзначыў Зяленскі.
Ён дадаў, што ва Украіне пашкоджаныя энергетыка, транспарт, грамадзянская інфраструктура.
Так, расіяне атакавалі энергетыку ў Івана-Франкоўскай вобласці, у выніку чаго трое чалавек, сярод якіх двое дзяцей, атрымалі раненні. Таксама расіяне білі па крытычнай інфраструктуры і энергетыцы на Львоўшчыне.
Вечарам і ноччу пад абстрэл трапілі, у прыватнасці, Харкаў, Кіеўшчына, Мікалаеўшчына, Чаркашчына, Чарнігаўшчына, Дняпроўшчына. Сярод параненых і забітых ёсць дзеці. Толькі ў Харкаве раненнні атрымалі 46 чалавек.
вс