Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі каля 900 чалавек – Генштаб УС Украіны

20.11.2025 10:23
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія артылерысты вядуць агонь па ворагуКрыніца: Генеральны штаб УС Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена каля 900 салдат і афіцэраў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 162 тыс. чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 350 танкаў, больш за 23 тыс. 590 бронемашын, больш за 34 тыс. 500 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 546 РСЗА, 3 тыс. 981 крылатая ракета, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 428 самалётаў і 347 верталётаў.

вс