У ноч на чацвер украінская армія нанесла паўторны ўдар па Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе ў Расіі, паведаміў Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны.
«Зафіксавана трапленне ў цэль і пажар у раёне ўстановак другаснай перапрацоўкі нафты. Ступень урону ўдакладняецца», – гаворыцца ў паведамленні Генштабу.
Разанскае прадпрыемства, якое можа перапрацоўваць больш за 17 млн тон нафты ў год, уваходзіць у пералік найбуйнейшых НПЗ у Расіі. На прадпрыемстве вырабляецца бензін, дызельнае і рэактыўнае паліва, звадкаваны газ і іншыя прадукты нафтаперапрацоўкі. Завод вырабляе ў сярэднім 840 тыс. тон авіяцыйнай газы ў год і задзейнічаны ў забеспячэнні ваенна-касмічных сіл расійскай арміі.
Раней паведамлялася, што Разанскі нафтаперапрацоўчы завод прыпыніў перапрацоўку нафты пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў 15 лістапада.
вс