«Украіне патрэбны мір, які не разваліцца з-за чарговага трэцяга ўварвання. Мы хочам міру, які грунтуецца на павагу для нашай незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы ды павагі для гонару нашага народу», - так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў мірны план, атрыманы ўчора ад прадстаўнікоў ЗША, якія наведалі Кіеў.
Паводле неафіцыйных звестак, мірны план, распрацаваны ЗША пасля кансультацый з Крамлём, уключае, сярод іншага, вяртанне ўсяго Данбаса і Крыма Расіі і замарожванне ліній фронту ў Запарожскай і Херсонскай абласцях, а таксама скарачэнне колькасці ўкраінскай арміі і адмову Кіева ад імкненняў да ўступлення ў НАТА. Таксама чакаецца, што Расія будзе вызвалена ад санкцый і адказнасці за ўчыненыя злачынствы.
IAR/яс