Трамп адказаў на пятнічны зварот Зяленскага, у якім гаварылася, што Украіна стаіць перад выбарам паміж стратай ключавога партнёра і стратай сваёй годнасці.
«Яму не падабаецца гэтая здзелка? – спытаў Трамп. – Яму павінна спадабацца, а калі яму не спадабаецца, то, ведаеце, яны павінны проста працягваць барацьбу». На пытанне, ці адмовяцца ЗША ад падтрымкі Украіны, калі Зяленскі адмовіцца, прэзідэнт ЗША адказаў, што прэзідэнту Украіны «давядзецца нешта прыняць».
«Памятаеце, што я нядаўна сказаў у Авальным кабінеце?» Я сказаў яму: «У вас няма ніякіх карт», – дадаў ён.
У мірным плане Трампа ўтрымліваюць рашэнні, неспрыяльныя для Украіны. У прыватнасці, прапануецца аддаць Расііі ўвесь Данбас, Крым і замарозіць лінію фронту ў Запарожскай і Херсонскай акругах. Частка тэрыторый стане дэмілітарызаванай буфернай зонай, на практыцы, пад расійскім кантролем. План бярэ пад увагу таксама скарачэнне ўкраінскай арміі і адмову Кіева ад імкненняў уступіць у НАТА.
PAP/вх