Старшыня Еўрапейскай камісіі асудзіла расійскую атаку на ўкраінскі горад Цярнопаль, у выніку якой загінула грамадзянка Польшчы 7-гадовая Амелія разам са сваёй маці Аксанай. Урсула фон дэр Ляен пачала прамову з гэтай заявы падчас дэбатаў на сесіі Еўрапейскага парламента ў Страсбургу, прысвечаных вайне ва Украіне.
— Амельцы з Польшчы было 7 гадоў, яна вучылася ў другім класе і памерла на руках у маці. Абедзве былі забітыя ў выніку неабгрунтаванага, жорсткага нападу. Гэта паўсядзённая рэальнасць ва Украіне. Ад імя Камісіі я хацела б выказаць спачуванні сем'ям, якія страцілі блізкіх у выніку нападу ў Цярнопалі і па ўсёй Украіне, — заявіла старшыня Камісіі.
Польскія следчыя, якія звярнуліся па дапамогу да пасольства Украіны, будуць расследаваць абставіны смерці дзяўчынкі.
IAR/нг