Беларуская Служба

Украіна і Вялікабрытанія падпісалі кантракт на вытворчасць украінскага беспілотніка

27.11.2025 15:15
Прадметам кантракту з'яўляецца беспілотнік пад назвай «Octopus».
-    (   )
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер (першы з левага боку) PAP/EPA/JAIMI JOY / POOL

Украіна і Вялікабрытанія падпісалі кантракт на вытворчасць украінскага беспілотніка, які выкарыстоўваецца, сярод іншага, для супрацьдзеяння расійскім ударным беспілотнікам «Шахед». Пра гэта ў чацвер паведаміў міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль.

«Гэта гістарычны прэцэдэнт і яшчэ адзін важны крок, які дазволіць вырабляць у Вялікабрытаніі ўкраінскія беспілотнікі, якія даказалі сваю эфектыўнасць у барацьбе з «Шахедамі», – напісаў Шмыгаль у Фэйсбуку.

Міністр удакладніў, што прадметам кантракту з'яўляецца беспілотнік пад назвай «Octopus».

«Плануецца масавая вытворчасць перахопнікаў, якая патэнцыйна дасягне некалькіх тысяч адзінак у месяц. Вырабленыя прылады будуць перададзены ва Украіну для ўзмацнення абароны нашага неба. Дзякую нашым брытанскім партнёрам за супрацоўніцтва, давер і ўклад ва ўмацаванне нашай супрацьпаветранай абароны», – падкрэсліў Шмыгаль.

У верасні Міністэрства абароны Вялікабрытаніі абвясціла, што беспілотнік, распрацаваны ў рамках праекта «Octopus», быў распрацаваны ўкраінцамі пры падтрымцы брытанскіх навукоўцаў і тэхнікаў.

«Ён паспяхова зарэкамендаваў сябе на полі бою, прадэманстраваўшы высокую эфектыўнасць супраць ударных беспілотнікаў «Шахед», якія выкарыстоўваюцца Расіяй. Яго вытворчасць каштуе менш за 10% ад кошту беспілотнікаў, для перахопу якіх ён прызначаны», – заявіла тады Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

ав