Намеснік міністра замежных спраў Украіны Аляксандр Мішчанка заявіў, што так званы 28-пунктавы мірны план першапачаткова быў спробай Крамля аказаць ціск на Украіну. Паводле яго, цяпер Кіеў у перамовах аб міры імкнецца да аднаўлення справядлівасці з поўным захаваннем украінскага суверэнітэту.
Адказваючы на пытанне адносна інфармацыі ў медыя, што першапачатковая версія плана, прадстаўленая ЗША, магла быць «укідам» Крамля, Мішчанка падкрэсліў, што цяпер абмяркоўваецца істотна перапрацаваны дакумент:
«Мы ўжо амаль не размаўляем пра тыя 28 пунктаў, таму што і Украіна, і ўся еўрапейская супольнасць успрынялі іх як спробу расійскага ўплыву. Разам з нашымі саюзнікамі мы адстойваем права Украіны на трывалы і справядлівы мір», — адзначыў дыпламат.
Намеснік міністра замежных спраў падкрэсліў, што для Украіны чырвонымі лініямі ў працэсе перамоў з'яўляюцца: юрыдычнае прызнанне акупаваных тэрыторый расійскімі; абмежаванне права Украіны самастойна вызначаць, якую армію яна павінна мець і ў якія саюзы ўступаць; а таксама адмова ад пераследу расійскіх ваенных злачынцаў.
Да канца гэтага тыдня адбудуцца чарговыя перамовы ўкраінскіх і амерыканскіх дыпламатаў, на якіх абмяркуюць удасканаленую версія мірнага плана.
iar/эж