Беларуская Служба

Дональд Трамп: Ёсць добры шанец на мірную дамову па Украіне

01.12.2025 13:44
Спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаў у панядзелак, 1 снежня, накіроўваецца ў Маскву, дзе ў найбліжэйшыя дні сустрэнецца з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.
  .
Прэзідэнт ЗША Д. Трамп PAP/EPA/FRANCIS CHUNG / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля перамоў амерыканскай і ўкраінскай дэлегацыяй у Фларыдзе заявіў, што бачыць «добры шанец» для дасягнення дамовы аб спыненні вайны. Палітык адзначыў, што ва Украіны «існуюць некаторыя складаныя маленькія праблемы», а карупцыйны скандал вакол кампаніі «Энергаатам» «не дапамагае» краіне: «Я думаю, што ёсць вялікі шанец, што мы можам заключыць здзелку», — удакладніў Дональд Трамп.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа заявіў, што перамовы былі плённымі, аднак яшчэ трэба шмат зрабіць, каб выпрацаваць канчатковыя ўмовы пагаднення:

«Нашай канчатковай мэтай з’яўляецца не проста спыненне баявых дзеянняў. Важна, каб умовы заканчэння вайны забяспечвалі Украіне суверэнітэт, незалежнасць і магчымасць для поспеху», — падкрэсліў Рубіа.

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Украіны Рустэм Умераў падзякаваў амерыканскаму боку за падтрымку: «Мы дзякуем Злучаным Штатам і іх камандзе за дапамогу. ЗША нас чуюць, падтрымліваюць і працуюць побач з намі».

Спецыяльны пасланнік Трампа Стыў Уіткаў у панядзелак, 1 снежня, накіроўваецца ў Маскву, дзе ў найбліжэйшыя дні сустрэнецца з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным.

iar/pap/эж