Беларуская Служба

Украіна пра перамовы паміж ЗША і Расіяй: Вынік дрэнны і прадказальны

03.12.2025 09:32
Пасля сустрэчы Крэмль апублікаваў заяву, у якой гаварылася, што перамовы былі прадуктыўнымі, але дамоўленасці дасягнута не было.
          ()        ( )    , 2  2025 .
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў (злева) сустракаюцца з пасланнікам прэзідэнта ЗША Стывам Вітковам (у цэнтры) у Крамлі ў Маскве, 2 снежня 2025 года. EPA/ALEXANDER KAZAKOV / SPUTNIK / KREMLIN POOL MANDATORY CREDIT Dostawca: PAP/EPA

Вынік дрэнны і прадказальны — менавіта так у Кіеве каментуюць вынікі перамоваў паміж ЗША і Расіяй па мірным плане. Учора (2 снежня) пасланнікі ЗША Стыў Віткоф і Джарэд Кушнер размаўлялі з Уладзімірам Пуціным.

Пасля сустрэчы Крэмль апублікаваў заяву, у якой гаварылася, што перамовы былі прадуктыўнымі, але дамоўленасці дасягнута не было.

Украінскія СМІ да позняй ночы сачылі за пяцігадзіннымі перамовамі Пуціна з амерыканцамі. У загалоўках выразна публікуецца цытата дарадцы Пуціна Юрыя Ушакова, які заявіў, што кампрамісу па спрэчных пытаннях не было.

Як адзначае ўкраінскі аглядальнік Віталь Портнікаў, Крэмль усё яшчэ цягне час.

«Для Пуціна гэта ключавы элемент любых перамоваў — зацягнуць час і пазбегнуць новых санкцый ЗША», падкрэслівае Портнікаў. Паводле слоў каментатара, найважнейшая задача для Украіны зараз — не страціць амерыканскай падтрымкі, бо мірныя намаганні могуць заняць шмат часу, а Украіне патрэбныя разведданыя і пастаянны продаж зброі ад амерыканцаў.

Крэмль назваў тэрытарыяльныя пытанні прадметам спрэчкі. Пуцін хоча, каб Украіна выйшла з усяго Данбаса, але таксама юрыдычна прызнала страту сваіх зямель.

IAR/яс