Польшча, Германія і Нарвегія сумесна выдзеляць паўмільярда долараў на закупку амерыканскай зброі для Украіны ў рамках праграмы PURL. Пра гэта ў Бруселі паведамілі міністры замежных спраў гэтых трох краін НАТА.
Віцэ-прэм'ер і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што гэта значная сума грошай, і выказаў надзею, што ЗША адзначаць гэта.
— Мы спадзяемся, што Украіна таксама гэта ацэніць. І перш за ўсё мы спадзяемся, што гэта заахвоціць іншых саюзнікаў да ўдзелу ў гэтай праграме, каб такім чынам Пуцін атрымаў пасыл, а Украіна атрымала справядлівы мір.
Доля Польшчы ў сумеснай ініцыятыве трох краін па закупцы амерыканскай зброі і боепрыпасаў складае 100 мільёнаў долараў.
IAR/яс