Беларуская Служба

Расія спрабуе дыскрэдытаваць удзел ЕС у мірным працэсе па Украіне

05.12.2025 09:15
Уладзімір Пуцін і чыноўнікі Крамля крытыкуюць Еўрапейскі Саюз за неспрыянне перамовам, якія маглі б прывесці да спынення вайны.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір ПуцінEPA/ALEXANDER SHCHERBAK/SPUTNIK/ Dostawca: PAP/EPA.

Расія спрабуе дыскрэдытаваць удзел дзяржаў-чальцоў Еўрапейскага Саюза ў мірным працэсе. Расійскія дзяржаўныя агенцтвы, напісалі, што Еўропа заклікала Уладзіміра Зяленскага не згаджацца на патрабаванні Расіі без «цвёрдых абавязацельстваў па гарантыях бяспекі з боку ЗША». Раней Уладзімір Пуцін і чыноўнікі Крамля крытыкавалі Еўрапейскі Саюз за неспрыянне перамовам, якія маглі б прывесці да спынення вайны.

Паводле слоў расійскага апазіцыйнага дзеяча Гары Каспарава, ЗША і Расія гуляюць у бізнес-гульню, у якой Украіна разглядаецца як аб'ект. Тым часам былы міністр замежных спраў Расіі Андрэй Козыраў адзначыў, што ЗША маглі б даўно прымусіць Расію спыніць ваенныя дзеянні, калі б далі Украіне зброю і абавязаліся гарантаваць бяспеку. Гарантыі бяспекі, членства ў НАТА, колькасць украінскай арміі і прыналежнасць Данбаса — найважнейшыя пытанні, па якіх Кіеў і Масква не могуць дасягнуць згоды. Украінскі журналіст Раман Цымбалюк падкрэслівае, што ўкраінцы не пагодзяцца на саступкі ў гэтых справах.

Уладзімір Пуцін, які наведаў Індыю, заявіў у інтэрв'ю мясцовым СМІ, што не адмовіцца ад Данбаса і што калі Украіна не выведзе свае войскі, ён акупуе Луганскую і Данецкую вобласці сілай. Незалежныя каментатары нагадалі Пуціну, што ён спрабуе дасягнуць гэтай мэты ўжо больш за адзінаццаць гадоў, але безвынікова.

ПР/юл