Беларуская Служба

Дональд Туск: Альбо грошы для Украіны сёння, альбо кроў заўтра

18.12.2025 11:00
Польскі прэм'ер настойвае на неадкладным прыняцці рашэння аб фінансавай падтрымцы для Украіны.
Польскі прэм'ер Дональд ТускPAP/EPA/OLIVIER MATTHYS

«У нас ёсць выразны выбар. Альбо грошы сёння, альбо кроў заўтра, і я кажу не толькі пра Украіну, я кажу пра Еўропу. Гэта трэба вырашаць нам, і толькі нам», – сказаў прэмʼер-міністр Польшчы перад пачаткам саміту ЕС у Бруселі.

На сустрэчы еўрапейскія лідараў павінны прыняць рашэнне аб фінансаванні Украіны. Пад увагу бярэцца прапанова аб рэпарацыйным крэдыце для Украіны, фінансаваным з замарожаных расійскіх актываў.

Сродкі захоўваюцца на рахунках у Бельгіі, якая адмаўляецца пагадзіцца на іх перавод, баючыся помсты Расіі.

Чакаецца, што саміт будзе працягвацца да моманту прыняцця рашэння аб фінансавай падтрымцы Украіны на наступныя два гады. Еўракамісія лічыць, што ЕС павінен выдзеліць уладам у Кіеве 90 мільярдаў еўра.

IAR/аз

Наступае развод Злучаных Штатаў Амерыкі з Еўрапейскім Саюзам

09.12.2025 10:28
Якія задачы для польскіх палітыкаў?

ЗША абвінавачваюць Еўрапейскі саюз у дыскрымінацыі амерыканскіх кампаній

17.12.2025 15:12
І папярэджваюць пра магчымыя меры ў адказ.