Беларуская Служба

Уладзімір Зяленскі: Украіна пагодзіцца на трохбаковыя перамовы, калі яны паспрыяюць абмену палоннымі і сустрэчы з Пуціным 

21.12.2025 11:27
Уладзімр Зяленскі падкрэсліў, што варта падтрымліваць цяперашні фармат перамоваў, у якім ЗША адыгрываюць вядучую ролю ў дыялогу з Расіяй.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/REMKO DE WAAL

Украіна пагодзіцца на амерыканскую прапанову трохбаковых перамоў, калі яны паспрыяюць абмену палоннымі і пракладуць шлях да сустрэчы лідараў дзяржаў, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Раней кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў, што ЗША прапанавалі правесці ў Маямі непасрэдныя перамовы паміж Расіяй і Украінай.

У Маямі з  19 снежня, праходзяць амерыкана-ўкраінскія перамовы наконт плана міру для Украіны. 20 снежня да размоваў з амерыканскім бокам на Фларыдзе павінны далучыліся прадстаўнікі Расіі.

Уладзімір Зяленскі прызнаў, што пакуль невядома, ці прынясуць трохбаковыя перамовы нешта новае:

«На маю думку, няма ўпэўненасці, што гэта нешта зменіць. Мы ўжо мелі сустрэчы ў такім фармаце ў Турцыі, і яны далі вынікі — абмен палоннымі. Гэта было не тое, што мы хацелі, але гэта было важна. Я вельмі рады, што гэты абмен адбыўся, бо дзякуючы яму нашы людзі, перадусім нашы салдаты, але таксама і мірныя жыхары, вярнуліся дадому. Таму такія крокі неабходна рабіць», — адзначыў палітык.

Уладзімр Зяленскі падкрэсліў, што варта падтрымліваць цяперашні фармат перамоваў, у якім ЗША адыгрываюць вядучую ролю ў дыялогу з Расіяй.

iar/эж