Елісейскі палац з задавальненнем успрыняў заяву прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна пра гатоўнасць да размовы з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам. Паводле AFP, у бліжэйшыя дні французскі бок вызначыцца з далейшымі крокамі.
У канцылярыі Эманюэля Макрона падкрэслілі, што любыя кантакты з Масквой будуць весціся з поўнай празрыстасцю ў адносінах да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і еўрапейскіх партнёраў. Асноўнай мэтай застаецца дасягненне трывалага і справядлівага міру для ўкраінскага народа.
У заяве таксама адзначаецца, што расійскае ўварванне ва Украіну і жорсткая пазіцыя Крамля фактычна спынілі магчымасці дыялогу ў апошнія гады. Аднак цяпер, калі перспектыва спынення агню і мірных перамоваў становіцца больш выразнай, у Парыжы лічаць мэтазгодным вяртанне да размоў з кіраўніком Расіі.
pap/эж