Беларуская Служба

У выніку ўдару ўкраінскага беспілотніка пачаўся пажар на нафтабазе ў Валгаградскай вобласці

10.01.2026 16:01
Расійскія ўлады заявілі ў суботу, што збілі 67 украінскіх беспілотнікаў.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Удар украінскага беспілотніка прывёў да пажару на нафтабазе ў Кастрычніцкім раёне ў паўднёвай частцы Валгаградскай вобласці Расіі, паведамілі ў суботу рэгіянальныя ўлады.

Губернатар Андрэй Бачароў у паведамленні на Telegram-канале сваёй адміністрацыі заявіў, што пакуль няма інфармацыі пра ахвяры, але людзей, якія жывуць побач, магчыма, давядзецца эвакуяваць.

У апошнія месяцы Украіна атакавала энергетычную інфраструктуру Расіі, імкнучыся скараціць магчымасць Масквы фінансаваць сваю ваенную кампанію супраць Кіева.

Міністэрства абароны Расіі ў суботу заявіла, што па стане на 06:00 па Грынвічы яе сродкі супрацьпаветранай абароны збілі 67 украінскіх беспілотнікаў.

Крыніца: REUTERS/юл