Беларуская Служба

Схаваныя ўнутры тэхналогіі «Арэшніка» адносяцца да савецкіх часоў

12.01.2026 10:40
Аналіз рэшткаў расійскай балістычнай ракеты «Арэшнік» выявіў дзіўную праўду.
Знішчэнні ў КіевеPAP/EPA/YULIIA OVSIANNIKOVA

Схаваныя ўнутры тэхналогіі адносяцца да савецкіх часоў, піша Onet. Аналагавыя гіраскопы і механізмы, якія адносяцца да эпохі Юрыя Гагарына, паказваюць, што «сучасная» ракета Уладзіміра Пуціна ў значнай ступені заснавана на рашэннях мінулых дзесяцігоддзяў.

Партал нагадвае, што ў лістападзе 2024 года расіяне ўпершыню выкарысталі міжкантынентальную балістычную ракету «Арэшнік» падчас уварвання ва Украіну. Ракета, хутчэй за ўсё, была запушчана з палігона Капусцін Яр у Астраханскай вобласці ў бок горада Днепр. Адной з мэтаў атакі быў завод «Южмаш», які вырабляе ракеты, спадарожнікі і ракетныя рухавікі. Цяпер амерыканскі тэлеканал CNN апублікаваў новыя кадры абломкаў ракеты і разам з экспертамі прааналізаваў рэшткі, якія засталіся пасля яе дэтанацыі.

Уладзімір Пуцін заявіў, што гэта адна з самых перадавых відаў зброі. Аднак аналіз абломкаў ракеты паказаў, што канструкцыя ракеты ў значнай ступені заснавана на тэхналогіях савецкіх часоў. У навігацыйнай сістэме быў знойдзены аналагавы механічны гіраскоп, падобны да тых, якія дапамаглі Юрыю Гагарыну ў космасе ў 1960-х гадах. Некаторыя дэталі мелі вытворчыя маркіроўкі 2018 года, але большасць з іх былі старымі, аналагавымі тэхналогіямі.

«Арэшнік» – гэта балістычная ракета сярэдняй далёкасці. Папярэдняе выкарыстанне паказвае далёкасць палёту ад 960 км да 1600 км. Яе адметнай рысай з'яўляецца здольнасць аддзяляць некалькі незалежна кіраваных баявых галовак ад асноўнай ракеты, якіх можа быць да шасці. Гэтыя баявыя галоўкі аддзяляюцца ад ракеты падчас палёту на гіпергукавых хуткасцях. Кожная можа быць накіравана на пэўную цэль, што дазваляе адной ракеце здзейсніць больш маштабную атаку.

Onet/ав