Расія перайшла на новы, больш небяспечны ўзровень эскалацыі вайны супраць Украіны. Пра гэта заявіў прадстаўнік Украіны Андрэй Мельнік падчас пасяджэння Рады Бяспекі ААН, скліканага па ініцыятыве Кіева ў адказ на чарговыя масіраваныя расійскія атакі.
Паводле Мельніка, новая хваля паветранага тэрору сведчыць пра рашучасць Уладзіміра Пуціна працягваць «варварскую вайну». Дыпламат адзначыў, што ў ноч на 9 студзеня Расія ажыццявіла адзін з найбуйнейшых ракетна-дронавых удараў па ўкраінскіх гарадах, ужыўшы ў тым ліку гіпергукавую ракету «Арэшнік».
«Быў ужыты гіпергукавы балістычны ракетны комплекс сярэдняй далёкасці супраць маёй роднай Львоўкай вобласці, усяго за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад межаў ЕС і НАТА. Паколькі гэтая зброя здольная несці ядзерны зарад, такі адкрыты напад уяўляе сабой відавочную пагрозу бяспецы еўрапейскага кантынента, падрывае рэгіянальную стабільнасць і стварае сур’ёзную рызыку для больш шырокага міжнароднага міру. Расія выйшла на новы ўзровень эскалацыі».
Украінскі бок таксама падкрэсліў, што зімой Масква свядома ўзмацніла ўдары па энергетычнай інфраструктуры, чакаючы рэзкага паніжэння тэмператур. У адказ прадстаўнік Расіі ў ААН Васіль Небензя заявіў, што вайна будзе працягвацца, пакуль Украіна не прыме расійскія ўмовы.
iar/эж