Расія вядзе наступ прыблізна ў 20 кіламетрах на поўдзень ад Запарожжа. На захадзе іх абмежавала Дняпроўскае вадасховішча, якое высахла з-за выбуху Кахоўскай дамбы.
«Аднак яны выкарыстоўваюць горад Стэпнагорск на беразе былога вадасховішча», — растлумачыў Раман Пагарылы, ваенны эксперт партала Deep State.
Ён адзначыў, што гэта адзін з самых гарачых участкаў на паўднёвым фронце, дзе расійскія войскі актыўна пранікаюць углыб украінскай тэрыторыі.
Згодна з апошняй справаздачай Deep State, у іншай частцы Запарожскай вобласці расійскія сілы рушылі ў бок горада Гуляйполе.
Аднак расіяне ўсё яшчэ разгортваюць свае асноўныя сілы ў Данбасе. Там яны ўжо захапілі амаль увесь Пакроўскі край. Цяпер рухаюцца ў бок вёскі Грышына, якая мае вырашальнае значэнне для ўкраінскай лагістыкі.
яс