У суботу, 17 студзеня, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі папярэдзіў, што, паводле звестак выведкі, Расія рыхтуецца да новых масавых удараў па тэрыторыі краіны:
«Мы маем выведвальную інфармацыю, што расіяне рыхтуюцца да новых масавых атак. Мы шчыра размаўляем з партнёрамі пра ракеты супрацьпаветранай абароны, пра сістэмы, якія нам надзвычай патрэбныя. Забеспячэнне застаецца недастатковым. Мы стараемся паскорыць працэс, і вельмі важна, каб партнёры нас пачулі. Калі ласка, звяртайце ўвагу на паветраныя трывогі. Дапамагайце тым, хто побач з вамі і мае патрэбу ў падтрымцы», — заклікаў украінскі лідар.
У ноч з 9 на 10 студзеня Расія нанесла ракетны ўдар па Львоўскай вобласці, а таксама атакавала Кіеў і Кіеўскую вобласць. Асноўнымі цэлямі сталі жылыя дамы і крытычная інфраструктура. Прэзідэнт таксама паведаміў, што ва Украіне пашыраецца сетка Пунктаў нязломнасці для дапамогі насельніцтву.
iar/эж