Беларуская Служба

Украінскія ўлады дзякуюць палякам за «Цяпло з Польшчы»

19.01.2026 12:30
У рамках згаданай акцыі, палякі плануюць сабраць на электрагенератары для ўкраінцаў амаль 711 тысячаў еўра.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. DarSzach / Shutterstock.com

Украінскія ўлады дзякуюць палякам за акцыю «Цяпло з Польшчы для Кіева». У ейных рамках збіраюцца сродкі на генератары электраэнергіі для Украіны, якая адчувае дэфіцыт электраэнергіі і ацяплення з-за расійскіх нападаў.

Кіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў выказаў падзяку ўдзельнікам збору сродкаў. Міністр Андрэй Сыбіга напісаў, што для ўкраінцаў паведамленні аб акцыі, якую праводзяць палякі маюць вялікае значэнне.
«Гэта праява сапраўднай салідарнасці, чалавечнасці і шчырай падтрымкі ў той час, калі цяпло і святло азначаюць бяспеку і жыццё», – падкрэсліў міністр замежных спраў Украіны.

Мэта збору сродкаў «Цяпло з Польшчы для Кіева» – набыццё электрагенератараў і мабільных зарадных станцый, якія будуць размеркаваны сярод жыхароў украінскай сталіцы. Арганізатары плануюць сабраць 3 мільёны злотых (амаль 711 тысячаў еўра).

Цыклічныя расійскія напады на энергетычную інфраструктуру Украіны пакінулі многіх украінцаў без электрычнасці і ацяплення, што асабліва цяжкае, улічваючы мароз, які фіксуецца ва Украіне ўжо некалькі дзён.

IAR/аз

СБУ: Масавыя зімовыя атакі Расіі на аб'екты энергетыкі Украіны маюць прыкметы генацыду

15.01.2026 18:02
З пачатку кастрычніка 2025 года па цяперашні час акупанты наўмысна атакавалі 11 гідраэлектрастанцый і 45 найбуйнейшых цеплавых электрастанцый краіны.