Беларуская Служба

Трамп хоча сустрэцца з прэзідэнтам Украіны заўтра ў Давосе

21.01.2026 18:45
Ёсць здагадкі, што Кіеў даведаўся пра магчымасць сустрэчы паміж прэзідэнтамі ў апошні момант.
, 21.01.2026
Давос, 21.01.2026EPA/MICHAEL BUHOLZER Dostawca: PAP/EPA.

Аднак Уладзімір Зяленскі у другой частцы дня заходзіўся ў Кіеве. Раней ён заяўляў, што паедзе ў Давос, каб сустрэцца з лідарам ЗША, але толькі, калі той зможа падпісаць далейшыя пункты мірнага плана.

На Давоскім эканамічным форуме лідар ЗША абвясціў, што сустрэнецца з Зеленскім у сераду (21 студзеня), потым удакладніў, што мае на ўвазе чацвер (22 студзеня).

Неўзабаве пасля гэтага прэс-служба прэзідэнта Украіны паведаміла, што Уладзімір Зяленскі ўсё яшчэ знаходзіцца ў Кіеве. Незразумела, ці паедзе ён у Давос, але калі і паедзе, то ў яго будзе вельмі мала часу на паездку.

Ёсць здагадкі, што Кіеў даведаўся пра магчымасць сустрэчы паміж прэзідэнтамі ў апошні момант. Учора (20 студзеня) Уладзімір Зеленскі заявіў пра сваю гатоўнасць паехаць у Давос, каб сустрэцца з амерыканскім прэзідэнтам, але толькі калі той зможа ўзгадніць і падпісаць мірныя дакументы. Вядома, што так званы Мірны план усё яшчэ змяшчае некаторыя спрэчныя пытанні, напрыклад, адносна тэрыторый.

IAR/яс