Расійскі бамбавік Су-34 быў збіты каля вострава Змяінага ў Чорным моры, паведаміў у сераду ўвечары ўкраінскі навінавы партал «Воінскі» са спасылкай на расійскія Telegram-каналы.
Збіццё самалёта пакуль не пацверджана афіцыйнымі крыніцамі з абодвух бакоў. Паведамляецца, што Су-34 быў збіты з дапамогай зенітна-ракетнай сістэмы «Патрыёт».
Паводле слоў Андрэя Каваленкі, кіраўніка ўкраінскага Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі, якога цытуе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Украіна», Расія магла страціць два самалёты — акрамя Су-34, яшчэ разбіўся знішчальнік Су-30.
Су-34 выкарыстоўваюцца расійскімі ВПС для скідання авіябомбаў са спадарожнікавым навядзеннем (КАБ) на ўкраінскія пазіцыі і прыфарнатавыя раёны. Колькасць скідаемых бомбаў у цяперашні час складае прыблізна 150-200 у дзень, а іх далёкасць, дзякуючы ўсталяваным сістэмам планіравання, дасягае 70-90 км. Гэта дазваляе наносіць удары па-за зонай дзеяння ўкраінскіх сістэм СПА.
Расійская прамысловасць здольная выпускаць 10-12 самалётаў Су-34 у год, таму любая страта гэтага тыпу самалётаў з'яўляецца істотнай праблемай для расійскіх ВПС.
PAP/юл