Беларуская Служба

Расіяне не будуць атакаваць энергетыку, але толькі да 1 лютага

30.01.2026 16:58
Гэтай ноччу іх цэллю былі іншыя грамадзянскія аб'екты. 
.           .
Ілюстрацыя. Члены абшчыны Святога Эгідзія раздаюць гарачыя стравы ў жылым раёне Кіева.Фота: PAP/Vladyslav Musiienko

Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што падчас апошняга абстрэлу расіяне не атакавалі энергетычнай інфраструктуры. Такім чынам, Крэмль, выконваючы дамоўленасці са Злучанымі Штатамі, увёў так званае энергетычнае перамір’е.

Прэзідэнт Украіны заявіў, што мінулай ноччу не было ўдараў па энергетычных аб'ектах. Расійская армія пераарыентавала свае атакі на лагістычныя аб'екты. Таксама працягваюцца ўдары беспілотнікаў па звычайных жылых будынках. У апошняй начной атацы расіяне выкарысталі больш за 130 ударных беспілотнікаў. Большасць з іх былі паспяхова нейтралізаваны, але некаторыя трапілі – агулам па 15 аб'ектах на тэрыторыі Украіны.

У той жа час Крэмль абвясціў, што прыпыніў атакі на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, але толькі да 1 лютага. Папярэднія масіраваныя расійскія ўдары па цеплавых электрастанцыях і сістэмах перадачы электраэнергіі выклікаюць энергетычны крызіс ва Украіне. Каля 400 шматкватэрных дамоў у Кіеве засталіся без ацяплення.

IAR/нг