Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі больш за 1 тыс. чалавек – Генштаб УС Украіны

01.02.2026 10:37
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскія салдаты на баявой пазіцыікрыніца: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 1 тыс. салдат і афіцэраў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 240 тыс. чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 625 танкаў, больш за 23 тыс. 900 бронемашын, больш за 36 тыс. 700 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 632 РСЗА, 4 тыс. 205 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, дзве падводныя лодкі, 435 самалётаў і 347 верталётаў.

вс