Беларуская Служба

Будзе распрацаваны спіс саступак, якія ЕС павінен запатрабаваць ад Расіі ў рамках мірнага пагаднення

10.02.2026 16:12
Кіраўнік знешняй палітыкі ЕС Кая Калас абвясціла ў аўторак, што падрыхтуе спіс саступак, якія Еўрапейскі Саюз павінен запатрабаваць ад Расіі ў рамках будучага мірнага пагаднення, якое спыніць вайну супраць Украіны.
Данецкі рэгіёнPAP/EPA/Maria Senovilla

Як паведаміла Калас журналістам, усе ўдзельнікі перамоваў па мірным пагадненні, у тым ліку расіяне і амерыканцы, павінны ведаць, што для яго заключэння патрабуецца згода Еўропы.

«У нас таксама ёсць умовы для гэтага», – сказала кіраўніца знешняй палітыкі, дадаўшы, што падрыхтуе спіс саступак, якія ЕС запатрабуе ад Расіі. Яна не ўдакладніла падрабязнасцей.

Калас таксама запэўніла, што не мае намеру ўводзіць дадатковыя ўмовы для ўкраінцаў.

«Яны ўжо знаходзяцца пад велізарным ціскам», – сказала палітык.

Мірныя перамовы аб спыненні вайны паміж Расіяй і Украінай у цяперашні час вядуцца ў трохбаковым фармаце з удзелам прадстаўнікоў ЗША, Украіны і Расіі.

ав