Беларуская Служба

Украіна: Зяленскі абвесціць план выбараў і рэферэндуму ў гадавіну вайны

11.02.2026 09:18
Лічыцца, што гэта вынік ціску ЗША на Кіеў у сувязі з мірнымі перамовамі.
Уладзімір Зяленскі https://t.me/V_Zelenskiy_official/16976

Паводле паведамленняў СМІ, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвесціць план выбараў і рэферэндуму па мірным пагадненні 24 лютага, у гадавіну расійскай агрэсіі. Лічыцца, што гэта вынік ціску ЗША на Кіеў у сувязі з мірнымі перамовамі.

Паводле брытанскай газеты «Financial Times», прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, нібыта пагражаў Уладзіміру Зяленскаму адкліканнем гарантый бяспекі, калі выбары і рэферэндум ва Украіне не адбудуцца да 15 мая.

Газета, абапіраючыся на свае крыніцы, сцвярджае, што ўкраінскія ўлады ўжо пачалі планаваць прэзідэнцкія выбары паралельна з рэферэндумам па магчымым мірным пагадненні з Расіяй.

Чакаецца, што Уладзімір Зяленскі абвесціць гэты план у чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай расійскай агрэсіі.

Пасля трохбаковых перамоваў мінулага тыдня прэзідэнт Украіны заявіў, што амерыканцы настойваюць на спыненні вайны да чэрвеня і хочуць «выразнага графіка ўсіх мерапрыемстваў».
Раней улады Кіева абвясцілі, што заканадаўства, якое дазваляе правядзенне выбараў і рэферэндуму, будзе гатова да канца лютага, але ўмовай для іх правядзення будзе спыненне агню.

яс