Беларуская Служба

Кіеў сочыць за дзеяннямі ўладаў у Мінску

11.02.2026 11:15
Праверка баявой гатоўнасці беларускай арміі непакоіць Украіну.
 65-
Вайскоўцы 65-й асобнай механізаванай брыгады на Запарожскай перадавойPAP/EPA/65th Mechanized Brigade Press Service / HANDOUT

Чакаецца, што, як мінімум, да вясны будзе працягвацца, абвешчаная Аляксандрам Лукашэнкам праверка баявой гатоўнасці беларускай арміі. Рашэнне мінскага сатрапа выклікала занепакоенасць украінскіх афіцэраў, якія, не без падстаў, асцерагаюцца свайго паўночнага суседа, чытаем на старонцы interia.pl.

Беларускі дыктатар абвясціў, што маштабная праверка баявой гатоўнасці войска дазволіць ацаніць узровень рэалізацыі патрабаванняў, выстаўленых раней генералам і прадстаўніком Мінабароны.

У рамках выпрабаванняў беларускія салдаты павінны ўдзельнічаць, сярод іншага ў вучэннях з удзелам беспілотнікаў і сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Лукашэнка пацвердзіў, што манеўры будуць працягвацца, як мінімум, некалькі тыдняў, а ў працэсе таксама будуць задзейнічаны салдаты рэзерву Узброеных сіл Беларусі.

За дзеяннямі Лукашэнкі ўважліва сочаць улады ў Кіеве, у тым ліку камандаванне мясцовых узброеных сіл. Сам Уладзімір Зяленскі нядаўна пракаментаваў ваеннае супрацоўніцтва паміж Мінскам і Масквой.

«Расійскія аператары беспілотнікаў «Шахед» дзейнічаюць супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. Сувязь і навядзенне на ўдары па цэлях забяспечваюцца з Беларусі. Расія выкарыстоўвае Беларусь як платформу для шантажу Еўропы і свету зброяй «Арэшнік», – сказаў ён.

«Беларуская прамысловасць працуе на ваенныя намаганні Расіі, а беларускія гандлёвыя сувязі дапамагаюць Пуціну закупляць кампаненты, неабходныя для стварэння пагроз для ўсіх нас у Еўропе», – дадаў украінскі прэзідэнт.

Паводле аналітыкаў Інстытута ваенных даследаванняў (ISW), рашэнне Лукашэнкі з'яўляецца часткай ваеннага плана Расіі на лета. Манеўры ў Беларусі прымусяць украінцаў трымаць частку падраздзяленняў на сваёй паўночнай мяжы. Гэта перашкодзіць іх хуткай перадыслакацыі ў самыя гарачыя зоны баявых дзеянняў.

Эксперты лічаць, што амаль напэўна Крэмль хацеў бы пачаць масіраваны наступ, які б нанёс удар па стратэгічна важных раёнах Украіны. Сярод іх – гарады Славянск, Краматорск і Запарожжа.

аз

Беларусь у стане пастаяннай гатоўнасці. Што насамрэч правярае Мінск?

05.02.2026 13:01
Мінску адначасова правярае рэальную баявую гатоўнасць беларускай арміі і рэакцыю паветранай абароны суседніх краін.

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм

10.02.2026 13:30
«Барані вас Гасподзь сарваць гэтае мерапрыемства па тэрмінах», – папярэдзіў чыноўнікаў за адказнасць па тэрмінах.