Расійсік агрэсар атакаваў Украіну ўначы беспілотнікамі і балістычнымі ракетамі, сярод іншых гарадоў найбольш пацярпелі Кіеў і Днепр. Сярод параненых былі дзеці.
У ноч на 11 лютага расіяне атакавалі Украіну 129 ударнымі БПЛА тыпу «Шахед», «Гербера», ды іншыя з напрамкаў: Бранск, Курск, Мілерава, Прыморска-Ахтарск.
Паветраная атака была адбітая авіяцыяй, зенітна-ракетнымі войскамі, падраздзяленнямі радыёэлектроннай барацьбы і беспілотных сістэм, мабільнымі агнявымі групамі Сілаў абароны Украіны.
Паводле папярэдніх дадзеных, па стане на 08:00 супрацьпаветранай абаронай было збіта/падаўлена 112 варожых БПЛА.
Расійскі ракетны ўдар па Днепры і Паўлаградзе ў Дняпроўскай вобласці пашкодзіў цывільныя будынкі. Сярод параненых былі немаўля і 4-гадовае дзіця.
Расіяне таксама ўдарылі па Кіеве ракетамі і беспілотнікамі. СМІ ахарактарызавалі атаку як інтэнсіўную. Мэтай была энергетычная інфраструктура. Прынамсі два чалавекі атрымалі раненні.
Падобная сітуацыя назіраецца ў Адэсе на Чорным моры, дзе расійскі ўдар пашкодзіў прамысловы аб'ект.
У адказ украінцы атакавалі расійскую інфраструктуру беспілотнікамі. У Тамбоўскай вобласці яны ўдарылі па заводах, якія вырабляюць кампаненты для ракет.
ПР/юл