У Расіі паскардзіліся на новы «масіраваны напад» з боку Украіны. У Краснадарскім краі РФ выбухі гучалі ў шэрагу населеных пунктаў, у тым ліку Сочы, вядома таксама аб пашкоджанні рэзервуара з нафтай у пасёлку Вална, дзе размешчаны марскі порт - піша OBOZ.UA.
Наступствы атакі прызналі мясцовыя ўлады, пра іх пішуць дзяржаўныя прапагандысцкія рэсурсы РФ. Прапагандысты таксама сцвярджаюць, што ёсць пацярпелыя.
Раніцай 15 лютага расійскія СМІ заявілі аб «масіраваным нападзе» Украіны на Краснадарскі край.
«Краснадарскі край падвергся масіраванаму нападу, пашкоджанні ёсць у Сочы, сяле Юраўка Анапы і ў пасёлку Вална Тэмрукскага раёна… На атакаваных аб’ектах ёсць некалькі ачагоў узгаранняў, іх тушаць 126 чалавек і 34 адзінкі тэхнікі. Пры налёце пацярпелі два чалавекі, ім аказваюць неабходную дапамогу».
Губернатар рэгіёну заявіў, што «самая складаная сітуацыя — у пасёлку Вална. Там пашкоджанні атрымалі рэзервуар з нафтапрадуктамі, склад і тэрміналы».
У згаданым пасёлку размешчаны марскі порт «Тамань», дзе, у прыватнасці, працуюць тэрміналы для перавалкі нафтапрадуктаў, звадкаванага вуглевадароднага газу, а таксама аміяку і іншых прадуктаў.
нг