Беларуская Служба

Зяленскі не хоча размаўляць з Пуціным пра гісторыю

19.02.2026 12:11
Уладзімір Зяленскі хоча размаўляць з Уладзімірам Пуціным пра канкрэтныя рэчы, а не пра гісторыю.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Пра гэта ўкраінскі лідар напісаў у Cацыяльных сетках. Ён дадаў, што для Кіева найбольш важным застаецца пытанне бяспекі. Зяленскі неаднаразова падкрэсліваў важнасць асабістай сустрэчы з Пуціным, без якой немагчыма вырашыць самыя складаныя пытанні.

У паведамленні ў Telegram Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што яго не цікавяць гістарычныя і ідэалагічныя дыскусіі з Уладзімірам Пуціным. «Я прачытаў не менш кніг па гісторыі, чым Пуцін. Я шмат чаму навучыўся. Я ведаю пра яго краіну больш, чым ён пра Украіну», – заявіў Зяленскі. Ён падкрэсліў, што бяспека – найважнейшае пытанне для Кіева, і менавіта гэта ён хоча абмеркаваць з Пуціным.

Уцечкі інфармацыі ў прэсу, на якія спасылаецца CNN, сведчаць, што падчас нядаўніх перамоваў у Жэневе так званы ваенны блок «дасягнуў прагрэсу» у тэхнічных аспектах маніторынгу патэнцыйнага спынення агню. Перамір'е і яго маніторынг з'яўляюцца важнымі элементамі гарантый бяспекі Украіны. Паводле звестак крыніц CNN, тое, пра што дамовіліся ў ваенным блоку, павінна быць прынята на палітычным узроўні, але расійскі бок не гатовы прымаць рашэнне па гэтым пытанні.

ПР/юл