Беларуская Служба

Украіна нанесла ўдар па заводу, дзе Расія вырабляе ракеты. Ён у 1300 км ад лініі фронту 

21.02.2026 15:12
Беспілотнікі і ракеты нанеслі ўдар па машынабудаўнічым заводзе ў Воткінску (Удмуртыя) — адным з ключавых прадпрыемстваў расійскага ракетнага комплексу
Расійскі эксперыментальны рухомы грунтавы ракетны комплекс «Арэшнік» і аднайменная балістычная ракета сярэдняй дальнасцікрыніца: tehnoomsk.ru

Украінскія беспілотнікі і ракеты нанеслі ўдар па машынабудаўнічым заводзе ў Воткінску (Удмуртыя) — адным з ключавых прадпрыемстваў расійскага ракетнага комплексу. Паводле мясцовых крыніц, у выніку атакі пацярпелі 11 чалавек. Жыхары горада, які знаходзіцца прыкладна за 1300 кіламетраў ад мяжы з Украінай, паведамлялі пра серыю начных выбухаў і густы чорны дым над прамысловай зонай.

Воткінскі завод з’яўляецца стратэгічным абаронным аб’ектам Расіі. Тут вырабляюць балістычныя ракеты малой далёкасці «Іскандэр-М», якія рэгулярна выкарыстоўваюцца для ўдараў па тэрыторыі Украіны, а таксама міжкантынентальныя балістычныя ракеты, здольныя несці ядзерныя баягаловакі. Украінская разведка таксама мяркуе, што на прадпрыемстве могуць выпускаць новыя ракеты «Арэшнік».

Паводле папярэдняй інфармацыі, у атацы маглі быць задзейнічаныя крылатыя ракеты «Фламінга» і ўдарныя дроны. Афіцыйнага пацвярджэння маштабу пашкоджанняў пакуль няма.

iar/эж