Беларуская Служба

Украіна: Расія атакавала Кіеў, Харкаў і Запарожжа

26.02.2026 09:12
Агрэсары выкарыстоўвалі беспілотнікі і ракеты.
Расія атакавала Украіну Калаж УНІАН

Ноччу і раніцай Расія атакавала Кіеў, Харкаў і Запарожжа. Агрэсары выкарыстоўвалі беспілотнікі і ракеты. Шмат людзей атрымалі раненні.

Расіяне ў першую чаргу нацэльваліся на энергетычную інфраструктуру. У Кіеве аскепкі збітых ракет і беспілотнікаў пашкодзілі будынкі ў некалькіх раёнах горада, у тым ліку дзевяціпавярховы жылы дом у Дарніцкім раёне.

У Харкаве расіяне ўжылі балістычныя ракеты і беспілотнікі. Гарадскія ўлады паведамілі пра пашкоджанні жылых будынкаў і 16 параненых мірных жыхароў, у тым ліку двое дзяцей. Дзевяць чалавек атрымалі раненні ў выніку нападу на горад Запарожжа.

Восенню і зімой расіяне ўзмацнілі напады на ўкраінскую энергетычную інфраструктуру.

Украінскія ўлады прагназуюць, што чыгуначная інфраструктура можа стаць галоўнай мэтай расійскіх нападаў вясной і летам.

IAR/яс