Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна гатовая дапамагаць ЗША збіваць іранскія беспілотнікі на Блізкім Усходзе

06.03.2026 14:40
Раней Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што ЗША звярнуліся з гэтай просьбай да Кіева.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскіhttps://t.me/V_Zelenskiy_official

Украінскім спецыялістам патрэбна некалькі дзён, каб далучыцца да супрацьдзеяння іранскім беспілотнікам на Блізкім Усходзе, гаворыцца ў паведамленні офіса прэзідэнта Украіны.

Раней Уладзімір Зяленскі пацвердзіў, што ЗША звярнуліся з гэтай просьбай да Кіева.
Прэзідэнт Украіны паведаміў, што ў адказ на просьбу ЗША ён загадаў падрыхтаваць неабходныя рэсурсы і вызначыць украінскіх спецыялістаў, якія, як ён адзначыў, «могуць гарантаваць неабходны ўзровень бяспекі».

Украінцы маюць чатырохгадовы вопыт абароны ад іранскіх беспілотнікаў, якія Расія штодня выпускае па Украіне.
Кіеў таксама прапанаваў свае сістэмы перахопу беспілотнікаў у абмен на зенітныя ракеты «Пэтрыёт».

IAR/яс