Беларуская Служба

Новы прэм'ер-міністр Нідэрландаў упершыню прыехаў у Кіеў

08.03.2026 13:11
Нідэрланды – адна з еўрапейскіх краінаў, якія моцна і паслядоўна падтрымліваюць Украіну, у тым ліку фінансава, у змаганні з расійскімі агрэсарамі.
      . 8  2026
Роб Етэн і Уладзімір Зяленскі ў Кіеве. 8 сакавіка 2026 года Крыніца: акаўнт Уладзіміра Зяленскага ў «Фэйсбуку»/скрыншот

Прэмʼер-міністр Нідэрландаў Роб Етэн прыбыў з візітам у сталіцу Украіны, паведаміў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ў «Фэйсбуку» ў нядзелю, 8 сакавіка.

«Сёння разам з прэмʼер-міністрам Нідэрландаў Робом Етэнам ля Сцяны памяці ўшанавалі загінулых украінскіх абаронцаў», – напісаў украінскі лідар.

У Офісе прэзідэнта адзначылі, што Роб Етэн прыехаў у Кіеў упершыню пасля прызначэння на пасаду некалькі тыдняў таму.

23 лютага кароль Нідэрландаў зацвердзіў новы ўрад краіны на чале з Робам Этэнам. 38-гадовы палітык стаў самым маладым кіраўніком урада ў гісторыі краіны.

Нідэрланды – адна з еўрапейскіх краінаў, якія моцна і паслядоўна падтрымліваюць Украіну, у тым ліку фінансава, у змаганні з расійскімі агрэсарамі.

вс