Беларуская Служба

Зяленскі параўнаў Орбана з Пуціным

12.03.2026 08:52
«Ён блакуе грошы, блакуе зброю, блакуе наш шлях у ЕС, наш шлях жыцця. І таксама ён распаўсюджвае расійскія наратывы».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір ЗяленскіPAP/EPA/ANDREW KRAVCHENKO

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі параўнаў дзеянні венгерскага прэм'ер-міністра Віктара Орбана з палітыкай расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым сведчыць заява ўкраінскага лідара ў інтэрвʼю Politico.

Паводле яго слоў, паміж Пуціным і Орбанам ёсць толькі адно адрозненне – апошні пакуль не прымяняе беспілотнікі або войскі супраць Украіны, але блакуе падтрымку.

Орбан з пачатку расійскага ўварвання блакуе ўсе санкцыі супраць Масквы, перашкаджае транзіту зброі праз Венгрыю і ваеннай дапамогі Украіне, дадаў кіраўнік украінскай дзяржавы.

— Ён блакуе грошы, блакуе зброю, блакуе наш шлях у ЕС, наш шлях жыцця. І таксама ён распаўсюджвае расійскія наратывы, — заявіў прэзідэнт, якога цытуе партал «Карэспандэнт».

Журналісты правялі расследаванне і ўстанавілі, што расійскі дыктатар Уладзімір Пуцін даручыў групе паліттэхнолагаў і расійскай ваеннай разведцы ўмяшацца ў парламенцкія выбары ў Венгрыі ў красавіку, каб забяспечыць перамогу Віктару Орбану.

вс