Беларуская Служба

Ёсць план, як абысці пратэсты Венгрыі і Славакіі супраць аказання далейшай падтрымкі Украіне

12.03.2026 11:14
Мэта Бруселя — абысці блакаванне і гарантаваць падтрымку Украіны незалежна ад пазіцыі асобных дзяржаў.
.      .
Ілюстрацыя. Вучэнні па баявой медыцыне ва Украіне.Фота: PAP/EPA/MARIA SENOVILLA

Украіна атрымае фінансавую дапамогу ад краін ЕС для працягвання барацьбы з акупантамі, нават калі Венгрыя і Славакія будуць і далей блакаваць крэдыт у 90 мільярдаў еўра – паведамляе Onet. Для Кіева, які ўжо ў бліжэйшы час мог застацца без сродкаў, гэта важная фінансавая перадышка. І, магчымы, далейшы шантаж з боку Віктара Орбана ўжо не будзе мець вырашальнага значэння.

На саміце ў Бруселі лідары ЕС паспрабуюць пераканаць Будапешт і Браціславу падтрымаць крэдыт, які павінен пакрыць каля дзвюх трацін патрэбаў Украіны да канца 2027 года.

Аднак у выпадку адмовы ЕС падрыхтаваў альтэрнатыўны план. Ён прадугледжвае выдзяленне да 30 мільярдаў еўра за кошт групы краін Усходняй і Паўночнай Еўропы. Гэта дазволіць Украіне забяспечыць фінансавую стабільнасць як мінімум у першай палове года — не толькі дзякуючы падтрымцы МВФ.

Паводле дыпламатычных крыніц, мэта Бруселя — абысці блакаванне і гарантаваць падтрымку Украіны незалежна ад пазіцыі асобных дзяржаў.

нг