Беларуская Служба

Зяленскі: Кожная такая ноч расійскіх атак нагадвае ўсім нашым партнёрам, што СПА і ракеты – гэта неабходнасць

14.03.2026 16:02
У выніку масіраваных расійскіх атак у раёне Кіева, Сум, Харкава, Дняпра і Мікалаева загінулі як мінімум чатыры чалавекі.
Бравары пасля начной атакіPAP/Vladyslav Musiienko

Многія атрымалі раненні, некаторыя з іх усё яшчэ чакаюць медыцынскай дапамогі, паведаміў у сацыяльных сетках прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Раней рэгіянальныя ўлады паведамлялі пра, як мінімум, восем параненых.

Галоўнай мэтай расіян была энергетычная інфраструктура ў Кіеўскай вобласці, але жылыя будынкі і школы таксама былі разбураны. За ноч расіяне запусцілі каля 430 беспілотнікаў розных тыпаў і значную колькасць ракет. Паводле папярэдніх дадзеных, 58 з іх былі перахоплены ўкраінскай сістэмай СПА.

— Кожная такая ноч расійскіх атак нагадвае ўсім нашым партнёрам, што СПА і ракеты — гэта неабходнасць. Ніякае пагадненне аб пастаўках ракет не можа чакаць — усё павінна быць рэалізавана як мага хутчэй, — напісаў Уладзімір Зяленскі на «X».

Ён дадаў, што Расія паспрабуе выкарыстаць вайну на Блізкім Усходзе, каб нанесці яшчэ большую шкоду Украіне.

— Таму мы павінны цалкам усведамляць рэальны ўзровень пагрозы і адпаведна да яе рыхтавацца, а менавіта развіваць вытворчасць зенітных ракет у Еўропе, асабліва тых, якія здольныя змагацца з балістычнымі пагрозамі, — напісаў прэзідэнт Украіны.

ав