Мірныя перамовы паміж Украінай, Расіяй і ЗША прыпыненыя, паведаміў прадстаўнік Крамля. Дзмітрый Пяскоў, якога цытуе незалежны партал «Медуза», заявіў, што «трохбаковая група знаходзіцца на перапынку». Перамовы па міры ва Украіне былі адкладзеныя з-за падзей вакол Ірана.
У лютым бакі вялі перамовы ў Жэневе. Наступны раўнд быў запланаваны на пачатак сакавіка ў Абу-Дабі, але быў адменены з-за вайны на Блізкім Усходзе. Сустрэча ў Жэневе або Стамбуле была запланавана на сярэдзіну сакавіка, але на гэты раз перамовы зноў былі адкладзеныя на нявызначаны тэрмін.
Намеснік міністра замежных спраў Расіі Міхаіл Галузін заявіў штодзённай газеце «Известия», што новая дата і месца правядзення перамоваў не абвешчаныя. Масква і Кіеў паведамляюць, што вядуць індывідуальныя перамовы з ЗША. Аднак, як адзначаюць незалежныя каментатары, у выпадку з расіянамі гэтыя перамовы больш тычацца эканамічных пытанняў, чым спынення вайны.
ав