Беларуская Служба

Беспілотнікі атакавалі расійскі порт у Прыморску

23.03.2026 11:01
Прыморск – найбуйнейшы нафтавы порт на захадзе Расіі.
Порт ПрыморскАвтор: Tatiana Bashinskaya, CC BY 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=53730698

Беспілотнікі атакавалі паліўны рэзервуар у расійскім порце Прыморск у Балтыйскім моры. Пра гэта паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка, які дадаў, што ў выніку атакі ўзнік пажар.

Прыморск – найбуйнейшы нафтавы порт на захадзе Расіі. Ён можа экспартаваць больш за мільён барэляў нафты ў дзень. У асноўным гэта нафта з радовішчаў на Урале.

З Прыморска таксама экспартуецца дызельнае паліва. У верасні мінулага года порт быў атакаваны ўкраінскімі беспілотнікамі, і ў той час яго праца была прыпыненая.

IAR/аз

Расійскія захопнікі за мінулыя суткі забілі пецярых і паранілі 14 жыхароў Данецкай вобласці

21.03.2026 13:41
Таксама пад расійскі абстрэл трапіла Харкаўская вобласць.