Беларуская Служба

Расія атакавала Адэсу больш чым 60 дронамі

28.03.2026 12:11
Сярод пацярпелых аб’ектаў – радзільны дом, жылыя дамы і партовая інфраструктура.
Знішчаная кватэра ў Адэсе пасля атакі расійскіх дронаў PAP/Alena Solomonova

Рускія масіравана атакавалі Адэсу дронамі ў ноч на 28 сакавіка. Вораг запусціў па Украіне больш за 60 ударных БЛА, паведаміў у сваім акаўнце ў «Фэйсбуку» прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Выратавальныя службы працягваюць працаваць і аказваць дапамогу ў тых месцах, дзе гэта неабходна, зазначыў украінскі лідар.

— Сярод аб'ектаў, якія пацярпелі, — радзільны дом, звычайныя жылыя дамы, прадпрыемствы, партовая і крытычная інфраструктура, – напісаў Зяленскі. — Адзін чалавек загінуў. Больш за дзесяць чалавек параненыя, і сярод іх ёсць дзіця, — паведаміў прэзідэнт Украіны.

Ён таксама зазначыў, што апошняй ноччу захопнікі нанеслі ўдары па Палтаўскай і Днепрапятроўскай абласцях.

вс