Украіна гатовая да часовага перамір'я ў вайне з Расіяй на Вялікдзень, але не коштам годнасці і незалежнасці; мы падтрымліваем любыя сродкі спынення вайны, заявіў у панядзелак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
— Мы падтрымліваем любыя формы спынення вайны, але толькі пры ўмове, што страцім незалежнасць нашай дзяржавы. (...) І мы гатовыя да спынення агню на Вялікдзень», — сказаў ён у размове з журналістамі. — Мы гатовыя да любых кампрамісаў, акрамя кампрамісаў, якія (...) тычацца нашай годнасці і суверэнітэту, – дадаў Зяленскі пасля вяртання з Блізкага Усходу.
На пытанне пра паведамленні заходніх СМІ аб тым, што Кіеў падаў Маскве прапанову аб спыненні агню па энергетыцы, прэзідэнт Украіны адказаў, што яго краіна не атакуе Расію, а адказвае на яе напады.
— Я хачу нагадаць усім, што мы адказваем (на расійскія напады – PAP). Чаму я вам пра гэта нагадваю? Нядаўна, пасля такога сурʼёзнага глабальнага энергетычнага крызісу, мы сапраўды атрымалі сігналы ад некаторых нашых партнёраў аб тым, як паменшыць нашыя атакі на нафтавы сектар, энергетычны сектар Расійскай Федэрацыі. Яшчэ раз падкрэсліваю: калі Расія гатовая не атакаваць украінскую энергетыку, мы не будзем адказваць атакамі на яе энергетычны сектар, — заявіў ён.
Зяленскі ацаніў, што мірныя перамовы паміж Украінай, ЗША і Расіяй павінны працягвацца.
— Я не лічу, што мы знаходзімся ў тупіку. Ці варта нам саступаць, расслабляцца? Няхай Расія саступае, мы не будзем. Мы павінны арганізаваць трохбаковую сустрэчу і працягваць дыпламатычны шлях, — заявіў ён.
РАР/юл