Беларуская Служба

У чацвёртую гадавіну разні ў Бучы прадстаўнікі ЕС ушанавалі памяць мірных жыхароў

31.03.2026 11:58
Будучыня і бяспека Еўропы вырашаюцца тут, на ўкраінскай зямлі, напісаў міністр замежных спраў Украіны пасля свайго візіту з дэлегацыяй ЕC у Бучу.
Еўрапейскія палітыкі ў БучыPAP/EPA/ALESSANDRO DI MEO

У чацвёртую гадавіну расійскай разні ў горадзе пад Кіевам прадстаўнікі ЕС ушанавалі памяць мірных жыхароў, жорстка забітых расійскімі захопнікамі.

— Буча — сімвал расійскіх зверстваў, але таксама сведчанне ўкраінскай стойкасці. Менавіта з гэтага месца чатыры гады таму пачалося вызваленне нашых земляў. Для нашых загінулых і тых, хто выжыў, адказнасць — гэта не пытанне выбару, а падмурак трывалага, годнага і справядлівага міру, – напісаў Андрэй Сыбіга на сайце X.

Ён дадаў, што Кіеў супрацоўнічае з усімі адпаведнымі ўстановамі і трыбуналамі, каб гарантаваць, што ніводнае злачынства не застанецца нераскрытым.

Міністры замежных спраў Еўрапейскага Саюза, у тым ліку віцэ-прэм'ер Польшчы Радаслаў Сікорскі, сёння наведваюць Украіну. Дэлегацыю ўзначальвае кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас.


. 

Расійскія злачынствы нельга забыць, заклікала спікер Сената ў Кіеве. Малгажата Кідава-Блоньска наведвае Украіну разам з прэзідэнтамі еўрапейскіх парламентаў у чацвёртую гадавіну вызвалення Бучы пад Кіевам. Там расіяне здзейснілі масавае забойства мірных жыхароў.

Спікер Сената Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска ўшанавала памяць ахвяр расійскіх акупантаў. Палітык адзначыла, што яна і еўрапейскія парламентарыі наведваюць украінцаў, каб падтрымаць іх у іх няспыннай барацьбе супраць Расіі.

— Сапраўдная вайна адбываецца тут, ва Украіне. Гэта вайна, якая можа паўплываць на лёс Еўропы. Пакуль Украіна змагаецца, мы можам адчуваць сябе бяспечна, бо яна затрымлівае расіян.

За некалькі тыдняў акупацыі рускія забілі ў Бучы каля пяцісот мірных жыхароў.

ав