Беларуская Служба

Расіяне атакавалі раёны, населеныя ўкраінскімі венграмі

02.04.2026 14:14
Да гэтага часу Закарпацце, дзе пражывае каля 130 000 украінскіх венграў, лічылася даволі бяспечнай тэрыторыяй.
Ужгарадскі замакАвтор: Irkap - Власна робота, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=82350755

Расійскія беспілотнікі атакавалі ўначы ўкраінскае Закарпацце. У рэгіёне, дзе пражывае вялікая колькасць украінскіх венграў, была знішчаная або сур'ёзна пашкоджаная крытычная інфраструктура.

Нагадваем, да гэтага часу Закарпацце, дзе пражывае каля 130 000 украінскіх венграў, лічылася даволі бяспечным, што тлумачыцца працягам адносін паміж Будапештам і Масквой.

Аднак сёння ноччу гарады Ужгарад і Хуст пацярпелі ад масіраванага нападу расійскіх беспілотнікаў «Шахед». Паведамляецца, што адзін чалавек быў паранены, а таксама была разбурана крытычная інфраструктура. Шмат гарадоў у гэтым рэгіёне Украіны былі або да гэтага часу застаюцца без электрычнасці.

Паводле мясцовых чыноўнікаў, беспілотнікі таксама ўдарылі па прамысловай базе. Пашкоджанні ацэньваюцца.
Расіяне атакавалі не толькі Закарпацкую, але таксама Цярнопальскую і Івана-Франкоўскую вобласці.

IAR/аз

Гарыць расійскі нафтаперапрацоўчы завод ва Уфе

02.04.2026 11:00
Украінцы ўзмацнілі напады на расійскія нафтавыя аб'екты ў апошнія тыдні.