Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 900 расійскіх салдат і афіцэраў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 304 тыс. чалавек.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 840 танкаў, больш за 24 тыс. 300 бронемашын, больш за 39 тыс. 490 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 719 РСЗА, 4 тыс. 517 крылатых ракет, 35 караблёў і катараў, дзве падводныя лодкі, 435 самалётаў і 350 верталётаў.
вс