Беларуская Служба

Расіяне аднаўляюць атакі па Украіне з выкарыстаннем беспілотнікаў

13.04.2026 17:15
Няпоўнае спыненне агню на Вялікдзень працягвалася крыху больш за суткі.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Расіяне аднавілі атакі па ўкраінскіх тэрыторыях з выкарыстаннем беспілотнікаў «Шахед». З суботы (11 красавіка) украінскія ўлады паведамлялі, што Крэмль устрымліваецца ад нападаў з выкарыстаннем беспілотнікаў «Шахед», ракет і бомбаў. Гэта было звязана з так званым «велікодным спыненнем агню».

Няпоўнае спыненне агню працягвалася крыху больш за суткі. Расіяне абвясцілі, што спыняць атакі да канца першага дня праваслаўнага Вялікадня. Паводле звестак украінскага Генштаба, з поўначы Расія ўжо запусціла каля 100 беспілотнікаў «Шахед». Большасць з іх былі паспяхова збітыя, але дзевяць дасягнулі сваіх мэтаў.

Перамір'е было няпоўным, бо, хоць расіяне ўстрымаліся ад паветраных нападаў глыбока ўнутры ўкраінскай тэрыторыі, яны не адмовіліся ад штурмаў, абстрэлаў і нападаў з выкарыстаннем невялікіх БПЛА (анг. First Person View,FPV) на фронце.

IAR/пб/аз

Ці магчыма, каб «велікоднае перамір’е» паміж Расіяй і Украінай перарасло ў доўгатэрміновае?

12.04.2026 12:31
На гэтае пытанне адказаў Кірыл Буданаў.