Служба бяспекі Украіны паведаміла пра правядзенне спецыяльнай аперацыі на тэрыторыі акупаванага Крыма. Згодна з паведамленнем, байцы Цэнтру спецаперацый «Альфа» СБУ правялі аперацыю, у выніку якой былі пашкоджаныя некалькі расійскіх вайсковых аб'ектаў, у тым ліку караблі рознага тыпу.
СБУ паведаміла, што пашкоджаныя тры расійскія вайсковыя судны, у тым ліку вялікія дэсантныя караблі «Ямал» і «Азоў», а таксама яшчэ адзін карабель, тып якога не ўдакладняецца. Украінцы таксама паінфармавалі пра магчымыя пашкоджанні супрацьдыверсійнага катара.
СБУ паведаміла, што пад удар трапілі і іншыя аб’екты, звязаныя з вайсковай інфраструктурай і лагістыкай, у прыватнасці, элементы сістэм сувязі, радыёлакацыйная станцыя і паліўныя рэзервуары нафтабазы.
вс