Паводле слоў начальніка Адэскай вайсковай адміністрацыі Сяргея Лысака, пад абстрэл патрапілі два двухпавярховыя і адзін трохпавярховы будынак, а таксама нежылы будынак.
Раніцай стала вядома, што ў выніку ўдару загінулі два чалавекі — пажылая пара, абодвум па 75 гадоў. Яшчэ 15 чалавек атрымалі раненні, восем шпіталізаваныя.
У Дзяржаўнай службе па надзвычайных сітуацыях адзначылі, што разбураны кватэры ў трохпавярховым доме, пашкоджаны таксама двухпавярховыя будынкі. Эвакуявана больш за 30 жыхароў.
Усяго ў ноч на 24 красавіка Расія выпусціла па Украіне дзве балістычныя ракеты «Іскандэр-М» і 107 беспілотнікаў. Сродкі супрацьпаветранай абароны знішчылі 96 беспілотнікаў.
Крыніца: Генеральний штаб ЗСУ/юл